Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение
Голосование
Наступление весны для вас - это...
Всего 18 человек

Ученикам

Дата: 18 января 2013 в 14:28, Обновлено 22 марта 2019 в 09:42

Правы і абавязкі вучняў

(выняткі са Статута ўстановы адукацыі)

Вучань мае права:

  • на атрыманне  адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі;
  • на навучанне ў межах адукацыйных стандартаў сярэдняй адукацыі па індывідуальнаму вучэбнаму плану, а таксама на навучанне ў сям’і;
  • на прававую і сацыяльную абарону ў адпаведнасці з
  • заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання;
  • на ўдзел у дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацыях (аб'яднаннях), дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
  • на ўдзел у кіраванні Школай праз органы самакіравання;
  • на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб
  • тэрмінах кантрольных работ, зрэзаў ведаў, экзаменаў;
  • на карыстанне вучэбным абсталяваннем, падручнікамі,
  • вучэбнымі  дапаможнікамі ў парадку, які прадугледжаны Урадам Рэспублікі Беларусь;
  • на наведванне мерапрыемстваў, якія арганізуе Школа, з улікам
  • узросту вучняў;
  • на карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэкі, вучэбнай,
  • вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай школы.  

Вучань абавязаны:

  • наведваць Школу ў адзенні афіцыйна-дзелавога стылю;  
  • выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных праграм;
  • клапаціцца пра здароўе і бяспеку ўласнага жыцця і жыцця іншых асобаў;
  • з годнасцю паводзіць сябе ў школе і за яе межамі;
  • падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара, яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых работнікаў школы, якія аднесены Статутам і правіламі ўнутранага працоўнага распарадку школы да іх кампетэнцыі;
  • падпарадкоўвацца рашэнням органаў кіравання і самакіравання Школы, якія прынятыя ў межах іх кампетэнцыі і не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
  • беражліва і з павагай ставіцца да нацыянальнай гісторыі і культуры свайго і іншых народаў;
  • берагчы родную прыроду і навакольны свет;
  • старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаваным, клапаціцца пра гонар класа, Школы, падтрымліваць яе традыцыі;
  • кампенсаваць і выпраўляць нанесеную шкоду Школе;
  • клапаціцца пра імя Школы, яе эстэтычны выгляд, старацца падтрымліваць  у чысціні і  парадку прылеглую тэрыторыю;
  • кіравацца Статутам і правіламі ўнутранага працоўнага распарадку Школы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.