Новости проекта
«Учитель для Беларуси»
ВНИМАНИЕ! Технические работы
Голосование
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года. На якой мове размаўляеце ў побыце?
Всего 8 человек
Голосование
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года. Якую мову вы лічыце роднай?
Всего 7 человек

Музей "Спадчына"

Дата: 19 апреля 2017 в 20:59, Обновлено 9 ноября 2019 в 13:50

   

Фотагалерэя

Фарміраванне пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці ў школьнікаў, падрыхтоўка іх да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, выкананне імі грамадзянскіх абавязкаў, якія заснаваны на лепшых традыцыях мінулага і сучаснага – асноўная задача этнаграфічна-краязнаўчага музея «Спадчына», які быў заснаваны ў Турэц – Баярскай сярэдняй школе 21 студзеня 1993 года. Яго прызначэнне – захаваць лепшыя традыцыі, звычаі і абрады народа, пазнаёміць наведвальнікаў з народным укладам жыцця, яго традыцыйным побытам і творчасцю. 

       Ініцыятарам яго адкрыцця, пры гарачай падтрымцы дырэктара школы Паўла Іванавіча Быкава, стала настауніца беларускай мовы i літаратуры Гарэлік Лілія Ціханаўна.

     3 1995 года па 2016 год нязменным кіраўніком музея была настаўніца беларускай мовы i літаратуры Гарбачэуская Paica Іванауна.

З 01.09.2018 года музеем кіруе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Крупская С.М.

Экскурсаводы музея - вучні 6 класа.

       Улік экспанатаў у музеі праводзіцца (ёсць журнал уліку экспанатаў). План работы музея распрацаваны на год. Колькасць экспанатаў – 252. У музеі размешчаны экспазіцыі: «Вёска, родная вёска мая», «Беларусь – мая Радзіма», «Гісторыя школы», «Славутыя землякі» і «Памяць пылаючых гадоў», а таксама стройная экспазіцыя  «Беларуская хатка».

        Задачы музея наступныя:

  • фарміраванне цэласнага ўяўлення пра народны лад як часткі культуры беларускага народа;
  • фарміраванне цікавасці і любові да гісторыі нашых продкаў, побыту і культуры аднавяскоўцаў;
  • выхаванне патрыятачных пачуццяў, грамадзянскасці;
  • актывізацыя краязнаўчай работы.

      На сённяшні дзень наведвальнікі музея маюць магчымасць пазнаёміцца з дзяржаўнай сімволікай, матэрыяламі па гісторыі вёскі, гісторыі школы, даведацца пра творчую дзейнасць славутых землякоў, пазнаёміцца з інтэр’ерам беларускай хаты, з экспазіцыяй “Час ідзе, а памяць застаецца”.

       Прадметы інтэр’еру ўяўляюць асаблівую цікавасць для малодшых наведвальнікаў музея – вучняў пачатковых класаў і выхаванцаў мясцовага дзіцячага садка, якія з цікавасцю слухаюць экскурсаводаў, уважліва разглядаюць кожны з экспанатаў. Такім чынам, у музеі адбываецца першапачатковае знаёмства з побытам і звычаямі беларускага народа, культурай на даступным для іх узросту ўзроўні.

        У залежнасці ад таго, вучні якога класа прыйшлі ў музей, вызначаецца тэма экскурсіі. Калі гэта агульнае знаёмства з музеем, тады на першае месца ставяцца не толькі пазнавальныя, але і выхаваўчыя мэты, асноўная ўвага звяртаецца на патрыятычнае выхаванне. Калі наведваюць музей вучні 5-7 класаў, то экскурсаводы знаёмяць іх з умовамі жыцця сялян у мінулым на аснове экспанатаў, сабраных у музеі, са звычаямі, традыцыямі, абрадамі, легендамі нашай мясцовасці. Для вучняў старэйшых класаў праводзяцца гутаркі пра славутых землякоў, пра землякоў- ветэранаў, пра воінаў-інтэрнацыяналістаў.

        Матэрыял для экскурсій падбіраецца з улікам таго, каб як мага больш пазнаёміць вучняў з жыццём, побытам, заняткамі, традыцыямі, звычаямі нашых продкаў.

      У музеі праводзяцца наступныя тэматычныя экскурсіі:

  1. «Беларусь – мая Радзіма»
  2. «Вёска, родная вёска мая»
  3. «Гісторыя школы»
  4.  «Славутыя землякі»
  5. «Час ідзе, а памяць застаецца»
  6. «Традыцыі і звычаі беларусаў»
  7. «Беларуская хатка».

         Падчас правядзення экскурсій адбываецца фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы падрастаючага пакалення, асаблівая ўвага надаецца вывучэнню сімволікі Рэспублікі Беларусь, разуменню яе ролі і значэння, знаёмству з мікратапонімамі вёскі, побытам, звычаямі і абрадамі продкаў, гісторыі школы, жыццём славутых землякоў і інш.

Такім чынам, экскурсіі ў музеі адыгрываюцьвялікае значэнне ў выхаванні самасвядомасці, грамадзянскай адказнасці і патрыятызму у вучняў. Па-першае, яны забяспечваюць знаёмства з сапраўднымі помнікамі культуры. Па-другое, аказваюць моцнае эмацыянальнае ўздзеянне на асобу. Па-трэцяе, садзейнічаюць устанаўленню сувязі вывучаемага матэрыялу з рэчаіснасцю. Па-чацвёртае, суадносяць падзеі мінулага з канкрэтна-гістарычнымі рэчамі-сведкамі далёкіх падзей.

      Выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі ў выхаваўчай рабоце дазваляе паступова і паэтапна далучаць вучняў да асноў ідэалогіі нашай дзяржавы, фарміраваць пачуццё любові і павагі да Радзімы, спрыяе патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, яго грамадзянскаму станаўленню. Інфармацыя пра дзяржаўную сімволіку размешчана на стэндзе “Беларусь – мая Радзіма”.

       Зыходзячы з таго, што грамадзянская пазіцыя фарміруецца у выніку пазнання сябе як члена сям’і, члена грамадства, як асобы і як грамадзяніна, падчас музейнай дзейнасці выкарыстоўваюцца наступныя формы і прыёмы, якія спрыяюць выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму:

  1. Складанне радаводу. Даведваючыся пра гісторыю сваёй сям’і, свайго роду наведвальнікі знаёмяцца з гісторыяй сваёй краіны. У выніку чаго адбываецца асабістае ўспрыняцце гісторыі, што спрыяе фарміраванню гістарычнага пазнання. На заняткі ў школьным музеі вучні прыносяць многа цікавых рэчаў, фотаздымкаў з сямейнага альбома, малююць сваё радаводнае дрэва і самі становяцца экскурсаводамі, праводзяць для аднакласнікаў экскурсіі па ўласных радаводах. Мэта такіх заняткаў – зацікавіць дзяцей уласным радаводам, даць магчымасць адчуць сябе ў гісторыі. Дзякуючы такім заняткам, у дзяцей фарміруюцца такія паняцці, як дабро, прыгажосць. Дабро характарызуецца ўменнем праяўляць клапатлівыя адносіны да людзей, да свайго дома і да сваёй краіны. Прыгажосць выяўляецца ў цікавасці да вывучэння культуры, сваіх каранёў, звычаяў, фальклору;
  2. Выкарыстанне прадметаў побыту, прылад працы, адзення і інш. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў музея выклікае экспазіцыя “Беларуская хатка” і знаёмства з рэчамі, якія там знаходзяцца;
  3. Правядзенне экскурсій (аглядных, тэматычных), віктарын, гутарак, музычна- краязнаўчых гасцёўняў, гадзін памяці. Падчас экскурсій вучням расказваецца пра гісторыю ўзнікнення назвы вёскі і пра жыццё знакамітых і творчых людзей мясцовасці. Гутаркі суправаджаюцца паказам ілюстрацый;
  4. Арганізацыя і правядзенне тэматычных выстаў;
  5. Арганізацыя і правядзенне сустрэч з ветэранамі вайны і працы, пісьменнікамі, знакамітымі людзьмі мясцовасці;
  6. Даследчая работа (вывучэнне мікратапонімаў мясцовасці, паходжанне прозвішчаў жыхароў вёскі, жыццёвага шляху і творчасці таленавітых лдзей мясцовасці), збор матэрыялу, звязанага з гістарычнымі падзеямі, жыццём і побытам продкаў, іх звычаямі, святамі і абрадамі;
  7. Выкарыстанне фондаў музея на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры (тут можна выкарыстоўваць матэрыялы пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь, партызанскі рух, звесткі пра ветэранаў вайны і працы, воінаў-інтэрнацыяналістаў і г.д);
  8. Выкарыстанне фондаў музея для правядзення інфармацыйных гадзін, у пазакласных мерапрыемствах (матэрыялы экспазіцый музея карысны пры правядзенні літаратурна-музычных кампазіцый і святаў грамадзянска-патрыятычнага накірунку “Падарожжа ў мінулае вёскі”, “Гадзіна памяці” і г.д.) .

Такім чынам, школьны этнаграфічна-краязнаўчы музей, у якім ажыццяўляецца сістэма рознабаковай дзейнасці, мае багатыя магчымасці для выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў, якія рэалізоўваюцца на ўроках і пазаўрочны час.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.